Мы пашыраем магчымасці людзей і арганізацый для вырашэння праблем у разнастайным і ўзаемазалежным свеце з 1974 года
Шукаеце магчымасці для прафесійнага і асабістага развіцця?
Паглядзіце гэтае відэа, каб даведацца пра разнастайныя праграмы абмену, якія ўрад ЗША прапануе беларускім грамадзянам і грамадзянкам, незалежна ад месца іх жыхарства.
Рэкамендуем узяць ўдзел
American Councils у Беларусі
Больш за 25 гадоў беларускі офіс “Амерыканскіх радаў” падтрымлівае найважнейшую сувязь паміж кваліфікаванымі, дасведчанымі спецыялістамі(-камі) і беларускімі грамадзянамі(-камі), зацікаўленымі ў атрыманні акадэмічнай і прафесійнай адукацыі па ўсім свеце. Прадстаўніцтва арганізацыі ў Беларусі пачало працу ў 1993 годзе і было сярод першых міжнародных недзяржаўных арганізацый, якія з’явіліся ў краіне. Пасля былі адкрыты рэгіянальныя аддзяленні ў Брэсце, Гомелі, Магілёве і Віцебску. У 2003 годзе гэтыя офісы былі аб'яднаныя (Менск, Гомель і Магілёў), а ў 2008 годзе зачыненыя. У 2009 г. беларускі офіс “Амерыканскіх радаў” пераехаў у Літву, а ў 2015 г. аднавіў сваю сталую прысутнасць і з тых часоў пашырае праграмную дзейнасць у краінах Балтыі.
Навіны праграм
Пачаўся прыём заявак на ўдзел у праграме Fulbright Faculty Development Program!
Праграма Fulbright Faculty Development Program прапануе дзеючым выкладчыкам(-цам) ВНУ прайсці гадавую стажыроўку ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.
Кандыдаты(-кі) мусяць мець беларускае грамадзянства і з’яўляцца выкладчыкам(-цай) установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі.
Даведацца больш: Fulbright Faculty Development Program (FFDP) — AC Belarus (americancouncils.org).
Падаць заяўку: Application Management (iie.org).
Дэдлайн: 8 верасня 2024 года.
_________________________________________________________________________________________
Працягваецца прыём заявак ад грамадзян(-ак) Беларусі на ўдзел у праграме Graduate Students Advising Program (GSAP)!
Праграма GSAP – гэта бясплатны 5-месячны анлайн-курс з удзелам 10 трэнераў(-ак) па 15 розных тэмах, які дае поўнае разуменне тэхналогій працэсу паступлення на праграмы магістратуры ці дактарантуры ў ЗША. Паспяховым кандыдатам(-кам) прапануюцца дадатковыя магчымасці: бясплатны доступ да анлайн-платформ для самастойнага вывучэння англійскай мовы (Kuder, Magoosh, Peterson's) і магчымасць здаць бясплатна моўны тэст Duolingo, а найбольш актыўныя удзельнікі(-цы) таксама атрымаюць магчымасць бясплатна здаць іспыты TOEFL, GRE і GMAT. Праграма ўключае непасрэдную працу з носьбітамі мовы па падрыхтоўцы пакета дакументаў.
Спасылка для рэгістрацыі ў конкурсе: https://forms.gle/QDxk3ouBzSWx1ZrA7
Перыядычнасць: 1 раз на тыдзень па 1.5 гадзіны ў дзень. Прапануюцца 2 варыянты пачатку заняткаў на выбар: а 11 раніцы ці а 19 вечара.
Дадатковая інфармацыя аб праграме Graduate Students Advising Program (GSAP).