Летняя праграма стажыровак Бенджаміна Франкліна (BFTF)

Летняя праграма стажыровак Бенджаміна Франкліна (Benjamin Franklin Transatlantic Fellowship) – гэта інтэнсіўная кароткатэрміновая праграма абмену, якая была створана для развіцця стасункаў паміж маладымі еўрапейцамі(-камі) і амерыканцамі(-камі) з мэтай стварэння моцных узаемаадносін і ўсведамлення агульных каштоўнасцяў. Чатырохтыднёвая праграма дазваляе падлеткам ва ўзросце 16-18 гадоў пазнаёміцца з прыярытэтамі знешняй палітыкі ЗША, такімі як моладзевы ўдзел, падтрымка дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама эканамічны росквіт.

Праграма складаецца з серыі лекцый, семінарскіх дыскусій і прэзентацый, а таксама разнастайных практычных заняткаў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў(-чыц) і ментараў(-ак). Навучальная праграма і аўдыторныя заняткі дапаўняюцца грамадскай дзейнасцю, экскурсіямі, сацыяльнымі і культурнымі мерапрыемствамі, а таксама пражываннем у амерыканскіх сем'ях для больш глыбокага знаёмства ўдзельнікаў(-ніц) з амерыканскім грамадствам.

Падчас акадэмічнай часткі праграмы ўдзельнікі(-цы) таксама маюць магчымасць абмеркаваць такія тэмы як дэмакратычныя практыкі, вырашэнне канфліктаў, камунікацыя, крытычнае мысленне, талерантнасць і павага да разнастайнасці, моладзевае лідэрства, стварэнне каманды і сродкі масавай інфармацыі. У межах праграмы таксама абмяркоўваецца, як свабода слова дае правы і накладае абавязкі на грамадзян(-ак).

Праграма праводзіцца на базе Універсітэта Перд'ю (Purdue University), г. Уэст-Лафайет, штат Індыяна, з 24 чэрвеня па 22 ліпеня 2025 года.

Патрабаванні да кандадатаў(-ак):

  • быць ва ўзросце 16-18 гадоў на момант пачатку праграмы (нарадзіцца ў перыяд з 24 чэрвеня 2006 года па 24 чэрвеня 2009 года);

  • добра валодаць англійскай мовай і быць здольнымі прадэманстраваць гэта падчас інтэрв’ю;

  • мець намер працягнуць навучанне ў школе ці універсітэце ў сваіх краінах пасля ўдзелу у праграме;

  • дэманстраваць моцны лідэрскі патэнцыял і цікавасць да трансатлантычных стасункаў і дыпламатыі;

  • быць шчыра зацікаўленымі ў тым, каб даведацца больш пра Злучаныя Штаты;

  • дэманстраваць высокі ўзровень акадэмічных дасягненняў, што мусіць пацвярджацца адзнакамі, узнагародамі і рэкамендацыямі настаўнікаў(ніц);

  • дэманстраваць прыхільнасць да грамадскай і пазакласнай дзейнасці;

  • не мець досведу (ці мець абмежаваны досвед) наведвання Злучаных Штатаў;

  • быць сталымі, адказнымі, незалежнымі, упэўненымі, адкрытымі, талерантнымі, удумлівымі і дапытлівымі;

  • быць гатовымі і здольнымі паўнавартасна ўдзельнічаць у інтэнсіўнай летняй праграме, якая ўключае валанцёрскую дзейнасць і адукацыйныя паездкі;

  • быць гатовымі да жыцця ў студэнцкім гарадку, пражывання ў адным пакоі з іншымі ўдзельнікамі(-цамі), падарожжаў і зносінаў у шматнацыянальнай, сумеснай групе моладзі з Еўропы і ЗША;

  • адчуваць сябе камфортна ў зносінах з амерыканцамі(-камі), якіх яны сустрэнуць падчас праграмы;

  • быць здольнымі адаптавацца да культурных і сацыяльных нормаў, якія адрозніваюцца ад тых, якія існуюць у іх уласных краінах.

Працэдура падачы заяўкі

Заяўкі прымаюцца па спасылцы https://ais.americancouncils.org/bftf па 6 лютага 2025 года, 23:59 па Мінскім часе.

Калі ў вас ёсць пытанні аб праграме BFTF, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе belarus@americancouncils.org

Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.

____________________________________________________________________

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.

Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.

 

Даведайцеся больш:

Сайт праграмы BFTF