Праграма Global UGRAD
Праграма Global UGRAD прапануе выбітным студэнтам(-кам) вышэйшых навучальных устаноў стыпендыі на адзін семестр для вочнага навучання ў Злучаных Штатах без атрымання ступені. Удзельнікі(-цы) павінны быць студэнтамі(-камі) першых двух курсаў чатырохгадовых праграм бакалаўрыяту або першых трох курсаў пяцігадовых праграм бакалаўрыяту або спецыялітэту ва ўніверсітэтах Беларусі ці іншых краін.
Global UGRAD з'яўляецца праграмай Бюро па пытаннях адукацыі і культуры Дзяржаўнага дэпартамента ЗША і накіравана на прыцягненне ўдзельнікаў(-ніц) з малапрадстаўленых слаёў насельніцтва, якія не мелі іншых магчымасцяў вучыцца ў ЗША. Паспяховыя кандыдаты(-кі) могуць разлічваць на паглыбленае знаёмства з амерыканскім грамадствам, культурай і акадэмічнымі інстытутамі, а таксама на магчымасць удасканаліць свае прафесійныя навыкі.
Даведайцеся больш аб праграме ад яе былых удзельнікаў і ўдзельніц:
Фармат праграмы
Усе ўдзельнікі(-цы) навучаюцца на дзённым аддзяленні, без атрымання ступені бакалаўра, наведваючы заняткі па выбары з існуючай навучальнай праграмы прымаючай навучальнай установы. Удзельнікі(-цы) павінны выбраць хаця б адзін трохкрэдытны курс, звязаны з вывучэннем ЗША, каб лепш зразумець Злучаныя Штаты.
Удзельнікі(-цы) мусяць прысвяціць мінімум 20 гадзін грамадскай працы. Таксама будзе праведзена віртуальная арыентацыя па прыбыцці і вочны семінар пасля заканчэння праграмы. Навучальныя ўстановы, у якія будуць накіраваны удзельнікі(-цы) таксама прапануюць навучанне па такіх тэмах, як акадэмічныя даследаванні і пісьмо, крытычнае мысленне, тайм-менеджмент, канспектаванне, падрыхтоўка да тэстаў і іх здача. Удзельнікі(-цы) будуць жыць у студэнцкім гарадку са студэнтамі(-камі) з ЗША ці ў амерыканскіх сем'ях.
Удзельнікі(-цы) не могуць выбіраць навучальную ўстанову і будуць размеркаваны ў найбольш прыдатныя каледжы або універсітэты, сыходзячы з іх акадэмічных інтарэсаў. Студэнты(-кі), якія не будуць залічаны на папярэдні дадатковы курс англійскай мовы, могуць пазначыць у сваёй заяўцы, якому семестру — восеньскаму або вясноваму — яны аддаюць перавагу, але канчатковае размеркаванне будзе ажыццяўляцца арганізатарскай камандай.
У конкурсе могуць узяць удзел студэнты(-кі) любых спецыяльнасцяў.
*Згодна з правіламі атрымання візы J-1, зацікаўленыя кандыдаты(-кі), якія навучаюцца на спецыяльнасцях, якія звязаны з медыцынай, сястрынскай справай, ветэрынарыяй, фармакалогіяй або іншымі клінічнымі спецыяльнасцямі, павінны ўлічваць, што непасрэдны догляд за пацыентамі, уключаючы догляд за жывёламі, не дапускаецца, і таму заняткі ва ўніверсітэце і/ці мерапрыемствы праграмы ў амерыканскіх установах адукацыі могуць быць абмежаванымі.
Праграма цалкам фінансуецца ўрадам ЗША, што ўключае:
міжнародныя пералёты ад месца пражывання да ўніверсітэта ў ЗША і ў адваротны бок;
аплату коштаў навучання ў амерыканскім універсітэце і штомесячную стыпендыю;
перадвыязную арыентацыю;
віртуальную арыентацыю па прыбыцці ў ЗША;
вочны семінар напрыканцы праграмы.
Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):
мець грамадзянства Беларусі;
быць ва ўзросце ад 18 гадоў на момант пачатку ўдзелу ў праграме ў ЗША;
быць студэнтам(-кай) дзённага аддзялення бакалаўрыяту/спецыялітэту любога ўніверсітэта з добрай акадэмічнай паспяховасцю, які(-ая) скончыў(-ла) як мінімум першы семестр навучання;
мець прынамсі адзін навучальны год, які неабходна скончыць у сваёй навучальнай установе пасля заканчэння праграмы Global UGRAD;
добра валодаюць вуснай і пісьмовай англійскай мовай;
мець здольнасць пачаць навучанне ў ЗША ў жніўні 2025 года або ў студзені 2026 года;
мець здольнасць атрымаць і мець амерыканскую візу тыпу J-1, неабходную для ўдзелу ў праграме;
мець магчымасць атрымаць медыцынскі дазвол на ўдзел ў праграме;
не мець ці амаль не мець досведу знаходжання ў ЗША ці ў іншых краінах за межамі сваёй краіны;
быць здольнымі набраць мінімальны бал па TOEFL (48iBT).
мець намер вярнуцца, каб працягнуць навучанне ў сваёй навучальнай установе пасля завяршэння праграмы.
Наступныя асобы не могуць удзельнічаць у праграме Global UGRAD:
грамадзяне(кі) і сталыя рэзідэнты(-кі) ЗША;
студэнты(-кі) магістратуры;
мясцовыя супрацоўнікі(-цы) амбасад і консульстваў ЗША падчас працы і на працягу аднаго года пасля спынення працы;
бліжэйшыя члены сям'і (муж/жонка і дзеці) супрацоўнікаў(-ніц) Дзяржаўнага дэпартамента ЗША падчас іх працы і на працягу аднаго года пасля спынення іх працоўнай дзейнасці;
дзеючыя супрацоўнікі(-цы) World Learning і бліжэйшыя члены іх сем'яў.
Кандыдаты(-кі) павінны дэманстраваць высокую матывацыю і лідэрскія якасці праз акадэмічную працу, а таксама ўдзел у грамадскай і пазавучэбнай дзейнасці. На момант падачы заяўкі яны мусяць навучацца па праграме бакалаўрыяту/спецыялітэту ў Беларусі ці іншай краіне і быць абавязанымі скончыць яшчэ хаця б адзін навучальны год у сваіх навучальных установах пасля ўдзелу у праграме Global UGRAD. Удзел у праграме не можа адбывацца на працягу апошняга акадэмічага года навучання студэнта(-кі) ў бакалаўрыяце/спецыялітэце.
Тэст на веданне англійскай мовы
Усе фіналісты(-ткі) мусяць здаць TOEFL. Яны атрымаюць ваўчары для безкаштоўнай здачы моўнага іспыту.
Працэдура падачы заяўкі
Заяўкі прымаюцца па спасылцы https://worldlearning-program.my.site.com/ugradstudent/s па 15 снежня 2024 года, 23:59 па Мінскім часе.
У адказе на пытанне “Are you a full-time undergraduate student in your country of citizenship? “Undergraduate” students are those studying for a Bachelor’s degree” таксама пазначайце “Yes”, калі вы навучаецеся на ступені бакалаўрыята не ў Беларусі, а ва ўніверсітэце іншых краін.
Студэнтам(-кам) першага курса, якія да заканчэння тэрміну падачы заяўкі яшчэ не завяршылі першы семестр, неабходна прадставіць адзнакі за апошні год навучання ў школе, ліцэі або каледжы.
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся нa belarus@americancouncils.org.
Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.
____________________________________________________________________
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.