Праграма YTILI
YTILI (Young Transatlantic Innovation Leaders Initiative) – гэта комплексная праграма для беларускіх прадпрымальнікаў(-ніц) і інаватараў(-ак) ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў, якія шукаюць рэсурсы і натхненне, каб развіваць свае праекты і быць драйверамі станоўчых зменаў у сваіх супольнасцях. Фіналісты(-кі) праграмы атрымаюць магчымасць прайсці віртуальную навучальную праграму і чатырохтыднёвую стажыроўку ў адной з амерыканскіх арганізацый са сваёй галіны.
Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):
мець грамадзянства Беларусі;
быць ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў на момант пачатку праграмы;
мець не меньше за два гады прадпрымальніцкага досведу;
добра валодаць англійскай мовай;
наяўнасць свайго камерцыйнага ці сацыяльнага стартапа.
Удзельнікі(-цы) праграмы YTILI павінны быць шчыра захоплены сваімі камерцыйнымі або сацыяльнымі праектамі, а таксама садзейнічаць інавацыйным і пазітыўным зменам у сваёй краіне. Мы рэкамендуем падаваць заяўку, калі вы хочаце атрымаць прафесійны досвед, развіць трансатлантычныя сувязі і пашырыць маштабы свайго бізнэсу ці сацыяльнага прадпрыемства.
Больш інфармацыі аб праграме: YTILI Fellowship Program.
Працэдура падачы заяўкі
Заяўкі прымаюцца па спасылцы https://ais.americancouncils.org/ytili па 5 снежня 2024 года, 18:00 па Мінскім часе.
Па ўсіх пытаннях, калі ласка, звяртайцеся на belarus@americancouncils.org.
Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.
____________________________________________________________________
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.