Праграма Opportunity Funds Program
Мэтай праграмы Opportunity з'яўляецца падтрымка таленавітых студэнтаў(-ак), якія маюць вялікі патэнцыял для атрымання фінансавай дапамогі ад універсітэтаў ЗША на навучанне, але не маюць дастатковых сродкаў для аплаты збораў, звязаных з працэсам падачы заяўкі.
Кансультанты(-кі) EducationUSA працуюць са студэнтамі(-камі) на рэгулярных семінарах і сустрэчах, дапамагаючы ім на працягу ўсяго працэсу падачы заяўкі.
Інфармацыя аб праграме Opportunity Fund
Кожны год студэнты(-кі) з больш за 50 краін, у тым ліку з Беларусі, могуць прэтэндаваць на атрыманне падтрымкі праграмы Opportunity. З 2006 года больш за 100 каледжаў і універсітэтаў ЗША прынялі выпускнiкоў(-ніц) праграмы.
Праграма Opportunity пакрывае выдаткі на працэс падачы заяўкі, уключаючы рэгістрацыйныя зборы за неабходныя стандартызаваныя іспыты. Супрацоўнікі(-цы) праграмы чакаюць ад удзельнікаў(-ніц) шчырай зацікаўленасці і актыўнага ўдзелу.
Кожны ўдзельнік(-ца) Opportunity Funds праходзіць конкурсны адбор, які праводзіцца супрацоўнікамі(-цамі) EducationUSA, рэгіянальным каардынатарам(-кай) кансультавання па пытаннях адукацыі (REAC) і аддзелам публічный дыпламатыі амбасады ЗША. Чакаецца, што ў дадатак да выдатных акадэмічных здольнасцяў удзельнікі(-цы) Opportunity Funds таксама зробяць унёсак у культурную і сацыяльна-эканамічную разнастайнасць сваіх амерыканскіх універсітэтаў.
Каб быць прынятымі ў праграму, кандыдаты(-кі) мусяць адпавядаць асноўным патрабаванням і прымаць актыўны ўдзел у працы сваёй групы ці ў межах праграмы Competitive College Club альбо праграмы Graduate Students Advising.
Кантактная інфармацыя: belarus@educationusa.org