Летнія інстытуты па амерыканістыцы (SUSIs) для беларускіх настаўнікаў(-ніц) і іншых спецыялістаў(-ак) у галіне сярэдняй адукацыі
Летнія інстытуты па амерыканістыцы для беларускіх настаўнікаў(-ніц) і іншых спецыялістаў(-ак) у галіне сярэдняй адукацыі (Study of the U.S. Institutes (SUSIs) for Secondary Educators) — гэта інтэнсіўныя кароткатэрміновыя акадэмічныя праграмы паслядыпломнага навучання, якія даюць замежным настаўнікам(-цам) і адміністратарам(-кам), занятым у галіне сярэдняй адукацыі, магчымасць паглыбіць сваё разуменне Злучаных Штатаў. Мэтай праграмы з’яўляецца паляпшэнне якасці выкладання прадметаў, звязаных з вывучэннем Злучаных Штатаў, на ўзроўні сярэдняй адукацыі.
Кожны Інстытут разлічаны на 20 удзельнікаў(-ніц) і ўключае чатырохтыднёвую акадэмічную праграму ва ўніверсітэце, а таксама тыднёвую інтэграваную навучальную паездку па ЗША.
Праграма засяроджана на прадастаўленні ўдзельнікам(-цам) зместу і матэрыялаў для распрацоўкі школьных навучальных праграм, прысвечаных Злучаным Штатам.
Праграма прапануе тры інстытуты па наступных тэмах:
Даследаванне канцэпцыі «Амерыканская мара»;
Аналіз прагрэсу і будучыні ЗША;
Інстытут для адміністратараў(-ак), які ахоплівае такія тэмы, як роўныя магчымасці для навучання, гісторыя мясцовых карэнных народаў і дэмакратыя ў ЗША.
Чакаецца, што ўдзельнікі(-цы) будуць спецыялістамі(-камі), якія працуюць у галіне сярэдняй адукацыі, і жадаюць уключыць элементы вывучэння ЗША ў свае вучэбныя планы і/альбо распрацаваць новыя курсы ў рамках тэматыкі Інстытута.
Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):
мець грамадзянства Беларусі;
добра валодаць англійскай мовай;
цікавіцца тэмай Інстытута;
звычайна быць ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў;
працаваць у галіне сярэдняй адукацыі ў Беларусі ці іншых краінах;
праяўляць матывацыю, прафесійныя дасягненні і глыбокую зацікаўленасць у тэмах, звязаных з ЗША;
праяўляць зацікаўленасць у распрацоўцы, абнаўленні або паляпшэнні вучэбных курсаў і матэрыялаў з акцэнтам на вывучэнне ЗША;
не мець ці амаль не мець досведу навучання ці падарожжаў у ЗША;
быць адкрытымі, паважлівымі і здольнымі да ўзаемадзеяння з удзельнікамі(-цамі) з розных культурных асяроддзяў;
быць гатовымі і здольнымі паўнавартасна ўдзельнічаць у інтэнсіўнай акадэмічнай праграме, грамадскай дзейнасці і адукацыйных паездках;
камфортна ўспрымаць жыццё ў студэнцкім гарадку, быць гатовымі да пражывання ў адным пакоі з іншымі ўдзельнікамі(-цамі) і ўмець прыстасоўвацца да культурных і сацыяльных традыцый, адрозных ад прынятых у іх роднай краіне.
Дадатковая інфармацыя
Умовы пражывання і харчавання
Па магчымасці кожнаму(-ай) ўдзельніку(-цы) будзе выдзелены асобны пакой з агульнай ваннай на перыяд рэзідэнцыі (чатыры тыдні), але такія ўмовы не гарантаваны. Падчас навучальнай паездкі (адзін тыдзень) удзельнікі(-цы), хутчэй за ўсё, будуць пражываць у гасцінічным нумары разам з іншым(-ай) удзельнікам(-цай) таго ж полу. Харчаванне ў асноўным будзе арганізавана на тэрыторыі студэнцкага гарадка, але ўдзельнікі(-цы) могуць мець доступ да кухні, каб гатаваць некаторыя стравы самастойна. Будуць прыняты ўсе захады, каб забяспечыць задавальненне любых асаблівых патрабаванняў, якія тычацца дыеты, штодзённых набажэнстваў, жылля і медыцынскага абслугоўвання.
Страхаванне
Усе ўдзельнікі(-цы) атрымліваюць медыцынскую страхоўку Дзяржаўнага дэпартамента ў памеры $100,000 з абавязковай даплатай $25 за адно наведванне лекара і $75 за адно наведванне аддзялення неадкладнай дапамогі на ўвесь перыяд дзеяння праграмы. Лячэнне захворванняў, якія існавалі да ўдзелу ў праграме (хранічных зах захворванняў) страхоўкай не пакрываецца. Інфармацыю аб дадзенай праграме медыцынскага страхавання можна знайсці на сайце USDOS | Seven Corners Government Solutions.
Патрабаванні і абмежаванні праграмы
Ад удзельнікаў(-ніц) чакаецца поўны ўдзел у акадэмічнай праграме. Яны павінны наведваць усе лекцыі і арганізаваныя мерапрыемствы, а таксама чытаць неабходную літаратуру. Кандыдаты(-кі) павінны разумець, што праграма вельмі інтэнсіўная і часу для асабістых заняткаў, не звязаных з праграмай, будзе мала.
Веданне англійскай мовы
Усе кандыдаты(-кі) павінны валодаць англійскай мовай на такім узроўні, каб быць здольнымі актыўна ўдзельнічаць у акадэмічнай праграме. Навучальныя ўстановы, у якія будуць накіраваныя ўдзельнікі(-цы), улічваюць, што ўзровень разумення і гутарковых здольнасцяў ўдзельнікаў(-ніц) можа быць розным, і рыхтуюць лекцыі і дыскусіі, якія адпавядаюць найвышэйшым акадэмічным стандартам, выкарыстоўваючы мову, прыдатную для ўдзельнікаў(-ніц), для якіх англійская з'яўляецца другой ці трэцяй мовай.
Працэдура падачы заяўкі
Прыём заявак на дадзеную праграма звычайна адбываецца ў снежні-студзені адзін раз на год. У цяперашні момант заяўкі на дадзеную праграму не прымаюцца. Калі ў вас ёсць пытанні аб праграме, калі ласка, звяжыцеся з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org
Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.
____________________________________________________________________
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.