Агульная інфармацыя аб праграмах SUSIs
Летнія інстытуты па амерыканістыцы (Study of the U.S. Institutes (SUSIs)) — гэта пяці- або шасцітыднёвыя акадэмічныя праграмы для замежных студэнтаў(-ак), навукоўцаў, настаўнікаў(-ніц) і іншых спецыялістаў(-ак), занятых у галіне вышэйшай ці сярэдняй адукацый, якія цікавяцца амерыканістыкай. Інстытуты рэалізуюцца ўрадам ЗША і прапануюць удзельнікам(-цам) атрымаць больш глыбокае разуменне Злучаных Штатаў, развіць лідэрскія якасці і пашырыць сетку сваіх прафесійных кантактаў. Кожная праграма ўключае чатырохтыднёвую акадэмічную праграму ва ўніверсітэце, а таксама тыднёвую інтэграваную паездку ў іншы рэгіён ЗША.
Адукацыйныя магчымасці ў межах праграм SUSIs даступныя для грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць крытэрыям адбору, незалежна ад іх бягучага месца жыхарства:
Летнія інстытуты па амерыканістыцы (SUSIs) для беларускіх настаўнікаў(-ніц) і іншых спецыялістаў(-ак) у галіне сярэдняй адукацыі (SUSIs for Secondary Educators).
Летнія інстытуты па амерыканістыцы (SUSIs) для беларускіх выкладчыкаў(-чыц) універсітэтаў, навукоўцаў і даследчыкаў(-чыц) (SUSIs for Scholars).
Летні інстытут па амерыканістыцы (SUSI) для беларускіх студэнтаў і студэнтак (SUSI for Student Leaders from Europe).
Калі ласка накіроўвайце ўсе пытанні, якія тычацца праграм SUSIs для грамадзян(-ак) Беларусі, па адрасе: belarus@americancouncils.org.