American Councils у Беларусі

Аб працы American Councils у Беларусі

Больш за 25 гадоў беларускі офіс “Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі” (American Councils for International Education) падтрымлівае найважнейшую сувязь паміж кваліфікаванымі, дасведчанымі спецыялістамі(-камі) і беларускімі грамадзянамі(-камі), зацікаўленымі ў атрыманні акадэмічнай і прафесійнай адукацыі па ўсім свеце. Прадстаўніцтва арганізацыі ў Беларусі пачало працу ў 1993 годзе і было сярод першых міжнародных недзяржаўных арганізацый, якія з’явіліся ў краіне. Пасля былі адкрыты рэгіянальныя аддзяленні ў Брэсце, Гомелі, Магілёве і Віцебску. У 2003 годзе гэтыя офісы былі аб'яднаныя (Менск, Гомель і Магілёў), а ў 2008 годзе зачыненыя. У 2009 г. беларускі офіс “Амерыканскіх радаў” пераехаў у Літву, а ў 2015 г. аднавіў сваю сталую прысутнасць і з тых часоў пашырае праграмную дзейнасць у краінах Балтыі.

Аб “Амерыканскіх саветах па міжнароднай адукацыі”

Самыя паспяховыя арганізацыі і найбольш мэтанакіраваныя краіны свету супрацоўнічаюць з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі ў межах культурнага абмену, моўнай падрыхтоўкі і прафесійнага развіцця.

З 1974 года геаграфія нашых адукацыйных праграм пашыралася. Сёння яна налічвае 90 краін, якія маюць важнае значэнне для нацыянальнай бяспекі, росквіту і міру. Якасць і цэласнасць нашых праграм забяспечваецца дбайнымі даследаваннямі. Удзельнікі(-цы) праграм прадстаўляюць самыя розныя пласты насельніцтва — ад старшакласнікаў(-ніц) да вучоных і спецыялістаў(-ак) у разнастайных галінах.

На сённяшні дзень больш за 94 000 чалавек узялі ўдзел у нашых праграмах. Сярод іх лідэры(-кі) дзяржаў, міністры(-кі), парламентарыі(-кі), амбасадары(-кі) і кіраўнікі(-цы) кампаній.

Місія
“Амерыканскія рады” спрыяюць умацаванню міжнародных сувязей і ўзаемаразумення, забяспечваючы высокую якасць акадэмічных, прафесійных і культурных абменаў, вывучэння моў, а таксама развіцця адукацыі і навуковых даследаванняў.

Мэта
Пашыраць магчымасці людзей і арганізацый для вырашэння праблем у разнастайным і ўзаемазалежным свеце.

 

Кантакты

Праграмы абмену і агульныя пытанні: belarus@americancouncils.org

Праграмы EducationUSA: belarus@educationusa.org


Адрас

Pilies g. 16-9, 01403 Vilnius, Lithuania

 

americancouncils.org
+370 677 20092


Рэгіянальны дырэктар

Кевін Райлінг
kreiling@americancouncils.org
+370 677 20092