Мы пашыраем магчымасці людзей і арганізацый для вырашэння праблем у разнастайным і ўзаемазалежным свеце з 1974 года

Рэкамендуем узяць ўдзел

Праграмы EducationUSA

 

Праграма PFP

Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства (Fulbright TEA)

 

Падрабязную інфармацыю аб гэтых і іншых магчымасцях для грамадзян(-ак) Беларусі можна знайсці тут.

American Councils у Беларусі

Больш за 25 гадоў беларускі офіс “Амерыканскіх радаў” падтрымлівае найважнейшую сувязь паміж кваліфікаванымі, дасведчанымі спецыялістамі(-камі) і беларускімі грамадзянамі(-камі), зацікаўленымі ў атрыманні акадэмічнай і прафесійнай адукацыі па ўсім свеце. Прадстаўніцтва арганізацыі ў Беларусі пачало працу ў 1993 годзе і было сярод першых міжнародных недзяржаўных арганізацый, якія з’явіліся ў краіне. Пасля былі адкрыты рэгіянальныя аддзяленні ў Брэсце, Гомелі, Магілёве і Віцебску. У 2003 годзе гэтыя офісы былі аб'яднаныя (Менск, Гомель і Магілёў), а ў 2008 годзе зачыненыя. У 2009 г. беларускі офіс “Амерыканскіх радаў” пераехаў у Літву, а ў 2015 г. аднавіў сваю сталую прысутнасць і з тых часоў пашырае праграмную дзейнасць у краінах Балтыі.

Навіны праграм

Увага беларускім настаўнікам(-цам) і іншым спецыялістам(-кам) у галіне сярэдняй адукацыі! 

Пачаўся прыём заявак на праграму Fulbright TEA, якая прапануе магчымасць павысіць прафесійнае майстэрства на базе амерыканскага ўніверсітэта і абмяняцца досведам з калегамі з ЗША. У адборы могуць прыняць удзел настаўнікі(-цы) англійскай мовы, матэматыкі, прыродазнаўчых навук, замежнай мовы або грамадскіх навук на ўзроўні сярэдняй школы, а таксама іншыя кандыдаты(-кі) з досведам працы, якія займаюцца адукацыяй беларусаў школьнага ўзросту, як у Беларусі, так і ў іншых краінах. Заяўкі прымаюцца па 14 красавіка. Спасылка на анлайн-анкету і падрабязнасці тут: https://www.belarus.americancouncils.org/fulbright-blr/tea

——————————————————————

Пачаўся прыём заявак на праграму Professional Fellows Program (PFP) на вясну 2025 года!

Асноўным элементам праграмы для замежных удзельнікаў(-ніц) з'яўляецца змястоўная пяці-шасцітыднёвая стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях, дапоўненая сумесным праектам у іх роднай краіне. Заяўкі прымаюцца па 30 красавіка. Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна знайсці тут: https://www.belarus.americancouncils.org/pfp-blr

——————————————————————

Працягваецца прыём заявак ад грамадзян(-ак) Беларусі на ўдзел у праграме Graduate Students Advising Program (GSAP)!

Праграма GSAP – гэта бясплатны 5-месячны анлайн-курс з удзелам 10 трэнераў(-ак) па 15 розных тэмах, які дае поўнае разуменне тэхналогій працэсу паступлення на праграмы магістратуры ці дактарантуры ў ЗША. Паспяховым кандыдатам(-кам) прапануюцца дадатковыя магчымасці: бясплатны доступ да анлайн-платформ для самастойнага вывучэння англійскай мовы (Kuder, Magoosh, Peterson's) і магчымасць здаць бясплатна моўны тэст Duolingo, а найбольш актыўныя удзельнікі(-цы) таксама атрымаюць магчымасць бясплатна здаць іспыты TOEFL, GRE і GMAT. Праграма ўключае непасрэдную працу з носьбітамі мовы па падрыхтоўцы пакета дакументаў.

Спасылка для рэгістрацыі ў конкурсе: https://forms.gle/QDxk3ouBzSWx1ZrA7

Перыядычнасць: 1 раз на тыдзень па 1.5 гадзіны ў дзень. Прапануюцца 2 варыянты пачатку заняткаў на выбар: а 11 раніцы ці а 19 вечара.

Дадатковая інфармацыя аб праграме Graduate Students Advising Program (GSAP).