Праграма Graduate Students Advising Program (GSAP)

Graduate Students Advising program (GSAp)гэта пяцімесячная кансультацыйная праграма для студэнтаў(-ак) апошніх курсаў бакалаўрыяту і спецыялітэту, якая дапамагае ім падаць заяўку ў аспірантуру (магістратура і дактарантура) ў ЗША. Праграма дапамагае сістэматызаваць веды і сфармаваць неабходныя практычныя навыкі для навучання ў ЗША на ўзроўні магістратуры/дактарантуры з асаблівым акцэнтам на магчымасці атрымання пакетаў фінансавай дапамогі з розных крыніц. 

Праграма праводзіцца кансультантамi(-камі) EducationUSA, стажорамі(-камі) VSFS, выпускнікамі(-цамі) праграмы, прадстаўнікамі(-цамі) універсітэтаў ЗША і запрошанымі экспертамі(-камі) з дапамогай розных метадаў навучання, у тым ліку інтэрактыўных заняткаў і вэбінараў, анлайн-дыскусій, чытанняў, тэматычных даследаванняў, тэстаў і віктарын. Штогод праводзяцца два цыклы праграмы, якія пачынаюцца ў кастрычніку і сакавіку.

Працэс падачы заяўкі

Любы грамадзянін(-ка) Беларусі, які(-ая) на момант падачы заяўкі вучыцца на праграме бакалаўрыяту (спецыялітэту) як мінімум на трэцім курсе, можа прыняць удзел. Студэнты(-кі), якія ўжо атрымалі вышэйшую адукацыю, таксама могуць далучацца да праграммы. Узроставых цэнзаў і абмежаванняў няма. Паколькі большасць экспертаў(-ак) з'яўляюцца носьбітамі англійскай мовы, чакаецца, што студэнты валодаюць ёй па меншай меры на ўзроўні В2.

Апісанне праграмы

Мэта праграмы — звярнуць увагу студэнтаў(-ак) на складнікі працэсу падачы заяўкі і дапамагчы ім расставіць прыярытэты на кожным этапе паступлення ва ўнiверсiтэты ЗША. Усе навучальныя матэрыялы дакладна структураваны і спрошчаны. Нарэшце, праграма пашырае магчымасці студэнтаў(-ак) мець стасункі з іншымі ўдзельнікамі(-цамі) праграмы і знаёміць іх з атмасферай супрацоўніцтва ў цэнтрах EducationUSA.

Дадатковыя перавагі ад удзелу

  • Бясплатны доступ да платных платформ для самастойнага навучання (Petersons, Kuder або MagooshFree);

  • магчымасць бясплатна прайсці тэст па англійскай мове Duolingo (http://duolingo.com);

  • абраныя кандыдаты(-кі) могуць атрымаць магчымасць бясплатна здаць экзамены TOEFL, GRE ці GMAT;

  • паспяховыя студэнты(-кі) могуць падаць заяўку на фінансаванне ў межах праграмы Opportunity;

  • магчымасць далучыцца да праграмы ў любы момант ці паўтарыць курс у наступных цыклах, калi неабходна;

  • удзел бясплатны.

Усе студэнты(-кі) атрымліваюць непасрэдную карысць ад удзелу ў праграме. Нават калі яны не паступяць або паступяць з недастатковым фінансаваннем, веды і досвед, якія яны атрымаюць, ў будучыні дапамогуць дасягнуць поспеху ў іншых адукацыйных мерапрыемствах ці ў працэсе падачы заяўкі на іншыя конкурсныя праграмы або пасады.

Кантактная інфармацыя: belarus@educationusa.org