Professional Fellows Program (PFP)
Праграма PFP — гэта двухбаковая праграма міжнароднага абмену, якая спансуецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША. Праграма імкнецца садзейнічаць узаемаразуменню, развіццю лідэрскіх і прафесійных навыкаў, а таксама стварэнню трывалых і ўстойлівых партнёрскіх стасункаў паміж маладымі лідэрамі(-камі) ЗША і іншых краін. Асноўным элементам праграмы для замежных удзельнікаў(-ніц) з'яўляецца змястоўная пяці-шасцітыднёвая стажыроўка ў амерыканскіх арганізацыях, дапоўненая сумесным праектам у іх роднай краіне.
У праграме могуць удзельнічаць прадстаўнікі(-цы) такіх прафесійных сфер*, як
Стартапы і развіццё бізнесу
Сацыяльнае прадпрымальніцтва
Акселератары і інкубатары
Малыя і сярэднія прадпрыемствы
Маркетынг і кіраванне бізнесам
Развіццё супольнасці
*улічваючы, але не абмяжоўваючыся імі.
Больш падрабязную інфармацыю аб праграме можна знайсці на сайце Professional Fellows Program (americancouncils.org).
Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):
быць ва ўзросце 25-35 гадоў на момант пачатку праграмы;
мець грамадзянства Беларусі*;
*падаць заяўку могуць грамадзяне Беларусі, якія пражываюць за межамі краіны, пры ўмове, што яны пакінулі Беларусь не раней за жнівень 2020 года.
добра валодаць англійскай мовай;
мець як мінімум два гады адпаведнага досведу працы і быць працаўладкаваным(-ай) у цяперашні час;
праяўляць лідэрскія якасці і навыкі супрацоўніцтва.
Працэдура падачы заяўкі
У цяперашні момант заяўкі на дадзеную праграму не прымаюцца. Калі ў вас ёсць пытанні аб PFP, калі ласка, звяжыцеся з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org
Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца Аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.
____________________________________________________________________
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.
Калі ў вас ёсць пытанні аб праграме PFP, калі ласка, звяжыцеся з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org