Працягваецца прыём заявак ад грамадзян(-ак) Беларусі на ўдзел у праграмах Fulbright
Амерыканскія рады па міжнароднай адукацыі (American Councils for International Education) пачалі прыём заявак ад беларусаў(-ак) на ўдзел у шэрагу праграм Fulbright (Фулбрайт). Грамадзяне Беларусі, якія адпавядаюць крытэрам адбору, незалежна ад іх месца жыхарства, могуць падаць заяўкі на ўдзел у наступных адукацыйных праграмах урада ЗША з поўным фінансаваннем выдаткаў:
Праграма Фулбрайт для замежных студэнтаў(-ак) (The Fulbright Foreign Student Program) прапануе поўнае фінансаванне на навучанне ў амерыканскіх універсітэтах з мэтай атрымання ступені магістра. Грант пакрывае выдаткі на навучанне, авіябілеты, а таксама ўключае штомесячную стыпендыю і медыцынскую страхоўку. Акрамя таго, на конкурснай аснове прапануюцца магчымасці стажыровак ў амерыканскіх арганізацыях. Акрамя беларускага грамадзянства кандыдаты(-кі) павінны мець закончаную вышэйшую адукацыю і выдатна валодаць англійскай мовай. Спасылка на анлайн-анкету: https://apply.iie.org/ffsp2024/
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў(-чыц) ВНУ (The Fulbright Faculty Development Program) прапануе прафесійную стажыроўку на працягу аднаго семестра без атрымання ступені. Праграма ўключае знаёмства з адукацыйнымі курсамі, распрацоўку навучальных праграм, збор матэрыялаў, наведванне канферэнцый, супрацу з амерыканскімі калегамі, правядзенне прэзентацый. Удзельнікам(-цам) аплачваюць міжнародныя і ўнутраныя пералёты, медыцынскую страхоўку і штомесячную стыпендыю. Кандыдаты(-кі) мусяць з’яўляцца выкладчыкамі(-цамі) устаноў вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне, мець досвед выкладання не менш за два гады, вышэйшую адукацыю, а таксама добра валодаць англійскай мовай. Спасылка на анлайн-анкету: https://apply.iie.org/ffsp2024/
Праграма Фулбрайт для навукоўцаў і даследчыкаў(-чыц) (The Fulbright Visiting Scholar Program) прапануе магчымасць праводзіць даследаванні, чытаць лекцыі або сумяшчаць чытанне лекцый і даследаванні ў адным з універсітэтаў ЗША (вызначаецца ўдзельнікам(-цай) самастойна або падбіраецца з дапамогай праграмы) на працягу 3-6 месяцаў. Кандыдаты(-кі) мусяць працаваць ва ўніверсітэтах ці даследчых ўстановах (у тым ліку НДА) у Беларусі ці іншых краінах, мець навуковую ступень кандыдата(-кі) або доктара(-кі) навук і добра валодаць англійскай мовай. Удзельнікі(-цы) атрымліваюць фінансаванне на міжнародныя пералёты, штомесячную стыпендыю і дадатковыя адначасовыя выплаты на набыццё літаратуры, уладкаванне на новым месцы і г.д., візавую падтрымку для суправаджаючых членаў сям’і, а таксама медыцынскую страхоўку. Спасылка на анлайн-анкету: https://apply.iie.org/fvsp2023/
Праграма стыпендый Х'юберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship Program) дае ўнікальную магчымасць дасведчаным спецыялістам(-кам) у разнастайных прафесійных галінах прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША без атрымання акадэмічнай ступені. Праграма дазваляе навучацца ва ўніверсітэце на ўзроўні магістратуры і адначасова ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства. Кандыдаты(-кі) павінны мець вышэйшую адукацыю, не менш за 5 гадоў досведу працы ў адпаведнай галіне, добра валодаць англійскай мовай, а таксама дэманстраваць лідэрскія якасці і імкненне прыносіць карысць грамадству. Праграма аплачвае міжнародныя пералёты, кошты навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную стыпендыю і аднаразовыя выплаты (сродкі для набыцця падручнікаў, ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах і г.д.). Праграма таксама прапануе візавую падтрымку для суправаджаючых членаў сям’і. Спасылка на анлайн-анкету: https://apply.iie.org/huberthhumphrey
Заяўкі на усе праграмы прымаюцца да 23:59 (па мінскім часе) 3 верасня 2023 года.
Праграмы адкрыты для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час. З любымі пытаннямі, калі ласка, пішыце на belarus@americancouncils.org