Праграма Х’юберта Хамфры

Праграма стыпендый Х'юберта Хамфры – гэта гадавая праграма для маладых і дасведчаных спецыялістаў(-ак), якія акрамя досведу ў сваёй прафесійнай галіне таксама маюць пацверджаны лідэрскі досвед, прыхільнасць служэнню грамадству і здольнасць у поўнай меры скарыстацца перавагамі самастойна распрацаванай праграмы незалежнага навучання без атрымання ступені ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

Па выніках праграмы выдаецца сертыфікат ад урада ЗША. Праграма не прызначана для атрымання акадэмічнай ступені.

Праграма Х’юберта Хамфры дае магчымасць дасведчаным спецыялістам(-кам) у разнастайных прафесійных галінах з Беларусі і іншых краін свету прайсці гадавую стажыроўку ў ЗША, якая дазваляе навучацца ва ўніверсітэце на ўзроўні магістратуры і адначасова ўдасканальваць сваё прафесійнае майстэрства. Праграма была створана ў 1978 годзе і атрымала сваю назву ў гонар былога амерыканскага сенатара і віцэ-прэзідэнта Х’юберта Харэйша Хамфры.

Праграма стварае падмурак для наладжвання працяглых стасункаў паміж грамадзянамі(-камі) Злучаных Штатаў Амерыкі і іх калегамі з іншых краін, спрыяе абмену ведамі, а таксама садзейнічае дасягненню ўзаемаразумення ў свеце.

Удзельнікі(-цы) адбіраюцца на конкурснай аснове з улікам іх лідэрскага патэнцыялу і прыхільнасці служэнню грамадству.

Даведайцеся больш аб праграме ад яе былых удзельніц:

Кандыдаты(-кі) мусяць працаваць у наступных галінах:

Чалавечы і інстытуцыянальны патэнцыял

  • Эканамічнае развіццё

  • Фінансы і банкаўская справа

  • Аналіз дзяржаўнай палітыкі і публічнае адміністраванне

  • Тэхналагічная палітыка і кіраванне

Правы і свабоды 

  • Камунікацыі і журналістыка

  • Права і правы чалавека

Устойлівае землекарыстанне

  • Сельская гаспадарка і развіццё сельскіх рэгіёнаў

  • Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змена клімата

  • Гарадское і рэгіянальнае планаванне

Квітнеючыя супольнасці

  • Палітыка і кіраванне ў галіне аховы грамадскага здароўя

  • Адукацыя, лячэнне і прафілактыка злоўжывання псіхаактыўнымі рэчывамі

  • Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі

Працэдура падачы заяўкі

Прыём заявак на дадзеную праграма звычайна адбываецца ў ліпені-верасні адзін раз на год. У цяперашні момант заяўкі на дадзеную праграму не прымаюцца. Калі ў вас ёсць пытанні аб праграме, калі ласка, звяжыцеся з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org

Кандыдаты(-кі) на ўдзел у праграме мусяць мець грамадзянства Беларусі, а таксама:

  • мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);

  • мець досвед працы ў адпаведнай галіне не менш за пяць (5) гадоў;

  • дэманстраваць лідэрскія якасці і імкненне прыносіць карысць грамадству;

  • добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);

  • мець абмежаваны досвед папярэдняга наведвання ЗША;

  • мець магчымасць прадставіць два рэкамендацыйныя лісты, адзін з якіх мусіць быць ад бягучага(-ай) кіраўніка(-цы).

Умовы ўдзелу

Праграма Х’юберта Хамфры аплачвае міжнародныя пералёты, кошты навучання ва ўніверсітэце, медыцынскую страхоўку, а таксама штомесячную стыпендыю і аднаразовыя выплаты (сродкі для набыцця падручнікаў, ўдзелу ў прафесійных мерапрыемствах і г.д.). Праграма таксама прапануе візавую падтрымку для суправаджаючых членаў сям’і, але не пакрывае выдаткі на іх знаходжанне ў ЗША.

Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх радаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.

_____________________________________________________________________

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.

Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.