Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства 

The Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program (Fulbright TEA)

прапануе беларускім настаўнікам(-цам) устаноў сярэдняй адукацыі магчымасць прайсці шасцітыднёвае прафесійнае навучанне ў адным з універсітэтаў ЗША.

Удзельнікі(-цы) праграмы наведаюць лекцыі і семінары, паназіраюць за працай амерыканскіх калег і атрымаюць практычны досвед выкладання ў амерыканскай сярэдняй школе, а таксама абмяняюцца лепшымі педагагічнымі практыкамі з выкладчыкамі(-цамі) і студэнтамі(-камі) прымаючага ўніверсітэта і мясцовых сярэдніх школ.

Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):

  • з’яўляцца настаўнікам(-цай) англійскай мовы, англійскай мовы як замежнай (EFL), матэматыкі, прыродазнаўчых навук або грамадазнаўства, у тым ліку выкладчыкам(-цай) спецыяльных дысцыплін ва ўстановах фармальнай ці нефармальнай сярэдняй адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне;

  • мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);

  • мець мінімум тры гады досведу выкладання на поўную стаўку на момант пачатку праграмы;

  • свабодна валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);

  • мець грамадзянства Беларусі.

Больш інфармацыі аб праграме: Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program | Fulbright Teacher Exchanges.

Працэдура падачы заяўкі

Прыём заявак на дадзеную праграма звычайна адбываецца вясной адзін раз на год. У цяперашні момант заяўкі на дадзеную праграму не прымаюцца. Калі ў вас ёсць пытанні аб праграме Fulbright TEA, калі ласка, звяжыцеся з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org

Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца Аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.

____________________________________________________________________

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.

Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.