Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў(-чыц) ВНУ (FFDP)

The Fulbright Faculty Development Program (FFDP) прапануе прафесійную стажыроўку на працягу аднаго семестра без атрымання ступені. Праграма ўключае ўдзел у двух інтэнсіўных семінарах у Нью-Йорку, знаёмства з лепшымі амерыканскімі падыходамі да распрацоўкі навучальных праграм, доступ да рэсурсаў для правядзення даследаванняў і паляпшэння прафесійных навыкаў, супрацу з амерыканскімі калегамі і каляжанкамі, правядзенне прэзентацый.

Праграма прапануе перспектыўным выкладчыкам(-цам) устаноў вышэйшай адукацыі магчымасць:

  • распрацоўваць новыя курсы і ідэі для рэфармавання навучальных праграм у сваіх установах;

  • развіваць уласныя педагагічныя кампетэнцыі, засноўваючыся на асабістым назіранні за метадамі выкладання ў ЗША;

  • пашыраць аб'ём ведаў у сваіх галінах;

  • зрабіцца рухаючай сілай для пастаянных кантактаў і абменаў паміж уласнымі ўстановамі і прымаючым бокам.

Паколькі праграма не прадугледжвае атрымання акадэмічнай ступені, удзельнікам(-цам) не патрабуецца і не дазваляецца атрымліваць выпіскі, адзнакі або акадэмічныя крэдыты.

Фінансаванне

Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў(-чыц) ВНУ аплачвае міжнародныя і ўнутраныя пералёты ў абодва канцы, медыцынскую страхоўку і штомесячную стыпендыю.

Патрабаванні да кандыдатаў(-ак):

  • з’яўляцца выкладчыкам(-цай) установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі ці іншай краіне на момант падачы заяўкі;

  • мець досвед выкладання ва ўстанове вышэйшай адукацыі не менш за два гады на момант падачы заяўкі;

  • мець вышэйшую адукацыю (ступень бакалаўра ці эквівалент);

  • добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай (паўфіналістам патрэбна будзе здаць тэст TOEFL);

  • мець грамадзянства Беларусі.

Працэдура падачы заяўкі

Прыём заявак на дадзеную праграма звычайна адбываецца ў ліпені-верасні адзін раз на год. У цяперашні момант заяўкі на дадзеную праграму не прымаюцца. Калі ў вас ёсць пытанні аб праграме, калі ласка, звяжыцеся з Амерыканскімі радамі па міжнароднай адукацыі па адрасе belarus@americancouncils.org.

Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.

___________________________________________________________

Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.

Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.