Праграма Фулбрайт для навукоўцаў і даследчыкаў(-чыц) (FVSP)
The Fulbright Visiting Scholar Program (FVSP) прапануе магчымасць даследчыкам(-цам), выкладчыкам(-цам) універсітэтаў і экспертам(-кам) у розных галінах, якія маюць ступень кандыдата(-кі) або доктара(-кі) навук, праводзіць даследаванні, чытаць лекцыі або сумяшчаць чытанне лекцый і даследаванні ў адным з універсітэтаў ЗША. Працягласць праграмы складае 3-6 месяцаў.
Усе кандыдаты(-кі) мусяць быць прафесійна звязаныя з універсітэтамі ці даследчымі ўстановамі (у тым ліку НДА) у Беларусі ці іншых краінах. Асаблівая перавага будзе аддавацца кандыдатам(-кам), якія валодаюць здольнасцю і імкненнем у поўнай меры скарыстацца праграмай даследаванняў або чытання лекцый у амерыканскай акадэмічнай установе і якія гатовы падзяліцца сваім досведам і ведамі пасля вяртання.
Досвед удзелу ў праграме Фулбрайт мусіць быць каштоўным не толькі для самога(-ой) стыпендыята(-кі), але і для яго/яе арганізацыі, а таксама для прымаючай амерыканскай ВНУ. Удзельнікі(-цы) праграмы Фулбрайт выступаюць у якасці “культурных амбасадараў(-ак)” і павінны быць гатовымі дзяліцца інфармацыяй аб сваёй краіне, культуры і даследаваннях з акадэмічнымі і больш шырокімі аўдыторыямі.
Даведайцеся больш аб праграме ад яе былых удзельнікаў і ўдзельніц:
Патрабаванні да кандыдатаў(-ак)
Зацікаўленыя кандыдаты(-кі) таксама мусяць:
мець беларускае грамадзянства;
мець навуковую ступень кандыдата навук або доктара навук (аналаг PhD);
добра валодаць вуснай і пісьмовай англійскай мовай;
мець магчымасць атрымаць медыцынскае пасведчанне аб задавальняючым стане здароўя.
Фінансаванне
Праграма цалкам фінансуецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША і ў перыяд дзеяння гранта аплачвае:
міжнародныя пералёты;
штомесячную стыпендыю на працягу ўсяго перыяду праграмы;
дадатковыя адначасовыя выплаты на набыццё літаратуры, уладкаванне на новым месцы і г.д.;
візавую падтрымку і дадатковую штомесячную стыпендыю на суправаджаючых членаў сям’і (муж/жонка, непаўнагадовыя (да 21 года) незамужнія/нежанатыя дзеці);
медыцынскую страхоўку.
Працэдура падачы заяўкі
Прыём заявак на дадзеную праграма звычайна адбываецца ў снежні-студзені адзін раз на год. У цяперашні момант заяўкі на дадзеную праграму не прымаюцца. Калі ў вас ёсць пытанні аб праграме, калі ласка, звяжыцеся з намі па адрасе belarus@americancouncils.org
Да заяўкі трэба прыкласці наступныя дакументы:
падрабязнае апісанне праекта запланаванай дзейнасці па правядзенні даследаванняў/лекцый у ЗША;
дэталёвае рэзюмэ;
тры (3) рэкамендацыйныя лісты;
бібліяграфія (у выпадку правядзення даследванняў) і/або навучальны план (у выпадку правядзення лекцый);
запрашэнне ад амерыканскай установы вышэйшай адукацыі (не абавязкова, пры неабходнасці праграма аказвае дапамогу ў пошуку прымаючай установы ў ЗША);
копіі дакументаў, якія пацвярджаюць наяўнасць акадэмічнай ступені кандыдата(-кі) ці доктара(-кі) навук (PhD);
копію пашпарта.
Адбор кандыдатаў(-ак) для ўдзелу ў праграме ажыццяўляецца аддзелам публічнай дыпламатыі Амбасады ЗША ў Беларусі пры падтрымцы Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі. Кандыдаты(-кі), якія прайшлі папярэдні адбор, будуць запрошаны на інтэрв'ю.
________________________________________________
Праграма дае роўныя магчымасці ўсім суіскальнікам(-цам) і не дапускае дыскрымінацыі па прыкмеце расы, колеру скуры, полу, рэлігіі, нацыянальнага або этнічнага паходжання, роднай мовы, інваліднасці або абмежаваных магчымасцяў.
Праграма адкрыта для ўсіх грамадзян(-ак) Беларусі, якія адпавядаюць патрабаванням, незалежна ад іх месца жыхарства ў цяперашні час.
Меню
Агульная інфармацыя аб праграме Фулбрайт
Праграма Фулбрайт для замежных студэнтаў (Fulbright Foreign Student Program)
Праграма Фулбрайт для навукоўцаў і даследчыкаў (Fulbright Visiting Scholar Program)
Праграма Фулбрайт для выкладчыкаў ВНУ (Fulbright Faculty Development Program)
Праграма Фулбрайт па павышэнні педагагічнага майстэрства (Fulbright TEA)
Праграма Х’юберта Хамфры (Hubert H. Humphrey Fellowship)
Даведайцеся больш: